Слова – лепшым
Знаёмім з землякамі, якія дабіліся поспехаў у розных сферах жыццядзейнасці Жыткаўшчыны. Менавіта яны ў гэтым годзе ўпрыгожаць раённую Дошку гонару.
Святлана Гваздзюкевіч, педагог
Тураўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі:
– Я шчаслівы чалавек, таму што праца прыносіць мне сапраўднае задавальненне. Занясенне на Дошку гонару лічу агульным вынікам сваіх калег і выхаванцаў. Стварэннем калекцый адзення са школьнікамі займаюся дваццаць чацвёрты год і ідэі яшчэ не вычарпаны. Неаднаразова мяне спакушалі заняцца прыватным швейным бізнесам, але ж сярод дзяцей, у стасунках з моладзю знаходжу асаблівую асалоду. За крэда ўзяла словы куцюр’е Вячаслава Зайцава: “Творить добро и щедро им делиться – вот в этом только смысл и радость бытия”.