Клопаты бульбаводаў
На апошніх гектарах вядуць аграрыі гаспадарак копку бульбы, пад якой занята 425 гектараў.
Валавы збор клубняў зараз складае амаль сем тысяч тон, пры сярэдняй ураджайнасці 176,4 цэнтнера з гектара. Найбольшую колькасць “другога хлеба” маюць у сялянскай гаспадарцы М.Р.Шруба і КСУПе “Бялёў”, дзе валавыя зборы яго перавышаюць дзве тысячы тон адпаведна ў кожным сельгаспрадпрыемстве.
Падрыхтавана па матэрыялах райсельгасхарчу.