Земляробы АТ“Жыткавічыхімсервіс» першымi у раёне справіліся з пасевам ранніх зерневых культур
Земляробы акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс” аднымі з першых у раёне справіліся з пасевам ранніх зерневых культур.
Бягучай вясной працаўнікам арганізацыі патрэбна засеяць яравымі культурамі 270 гектараў. Прыкладна на трэці гэтай плошчы ўжо размясцілі каласавыя, астатнія палеткі адведзены пад кукурузу. Першы этап сяўбы паспяхова правёў трактарыст Генадзь Кузьміч. Механізатары таварыства ў сціслыя тэрміны завяршылі падрыхтоўку глебы пад “каралеву палёў”. Тэхнічны патэнцыял для гэтага ў арганізацыі дастатковы, а заштукуе насенне ў глебу Генадзь Кузьміч, які зоймецца гэтым агратэхнічным прыёмам першы год.
Значную дапамогу працаўнікі ААТ аказваюць і вяскоўцам. У гаспадарках раёна штодзённа задзейнічана да дзесяці адзінак тэхнікі, палова з якой – энерганасычаныя трактары з шыроказахопнымі агрэгатамі. Надзейнае плячо партнёраў ужо адчулі на палетках ААТ “Людзяневічы”, КСУПа “Чырвоны Бор”. Забяспечваюць сельгасвытворцаў спецыялісты хімсервіса і мінеральнымі ўгнаеннямі.