Каб горад быў прыгожым
Больш за дзвесці дрэўцаў пасадзілі за дзень у райцэнтры маладыя работнікі з розных арганізацый райцэнтра.
Пасадка бярозак, клёнікаў і ліпак маладымі людзьмі ажыццяўлялася ўздоўж дарогі ад мікрараёна Азёрны ў накірунку Подаўжы. Гэтая праца дваццаці двух маладых работнікаў з самых розных арганізацый і прадпрыемстваў горада з’яўляецца чарговым укладам моладзі райцэнтра ў агульную скарбонку добрых спраў па азеляненні і добраўпарадкаванні Жыткавічаў.