Асеннія клопаты лесаводаў

Галоўная задача, якую штогод вырашае калектыў дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Жыткавіцкі лясгас», — гэта ўзнаўленне, паляпшэнне пароднага складу і якасці лясоў, павышэнне іх прадуктыўнасці, захаванне генафонду, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці. У кожным лясніцтве маецца гадавальнік, дзе вырошчваюцца саджанцы.


Як паведаміла ў рэдакцыю вядучы інжынер па лесаўзнаўленні Ірына Кракіна, пад пасадку культур вясной трэба, згодна плана, падрыхтаваць 150 гектараў глебы. Усе работы ўжо завершаны на 130-гектарнай плошчы і да 1 лістапада план будзе выкананы.


У лясгасе гэтымі днямі працягваюць дасаджваць сеянцы на зрэджаных плошчах. Да пачатку наступнага месяца, гэтыя работы будуць завершаны на ўсёй 50-гектарнай плошчы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.