Каля сотні старых дрэў спілавалі і вывезлі з могілак у аграгарадку Бялёў
Каля сотні старых дрэў спілавалі і вывезлі з могілак у аграгарадку Бялёў. Усю справу арганізавала кіраўніцтва Марохараўскага сельсавета, а выканалі яе мясцовыя ўмельцы Васіль Неўмяржыцкі і Сяргей Ганчаронак. Праца па навядзенні парадку ў месцы пахавання не спыняецца. Удзел у работах прымаюць многія жыхары аграгарадка.