Гонар для кожнага

Гонар для кожнага прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі “Пабудуем музей разам”.


Яна абвешчана асабвым саставам 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл краіны. Накіравана акцыя на тое, каб сумеснымі намаганнямі грамадзян краіны дапамагчы будаўніцтву новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны. Першымі на Жыткаўшчыне адгукнуліся на прызыў ваеннаслужачых пошукавага батальёна супрацоўнікі раённага ваеннага камісарыята, якія пералічылі на будаўніцтва музея 150 тысяч рублёў. Як зазначыў ваенны камісар Мікалай Акунец, у краіне, дзе ад вайны в фашызмам пацярпела кожная сям’я, не павінна застацца раўнадушных людзей, якія не захацелі б захаваць навечна памяць аб тых трагічных для рэспублікі старонках гісторыі. Таму варта спадзявацца, што падтрымаюць работнікаў камісарыята ў нашым раёне і прадстаўнікі іншых прадпрыемстваў і арганізацый.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.