Рукам – праца, душы – свята

З добрым настроем і ўсмешкай сустрэла мяне на сваім парозе вясёлая, пазітыўная, таленавітая Алена  Радчэня. Наша размова пачалася з кубачка гарбаты і румянай булачкі.

Нарадзілася жанчына ў горадзе Жыткавічы ў сям’і простых рабочых. Маці працавала поварам, бацька — зваршчыкам. Скончыла сярэднюю школу №1 імя Г.Н. Тураўца. Пераехала ў вёску ў 1998 годзе, у сувязі з замужжам. Працуючы загадчыкам клуба, прыкладна з 2007 года, раскрыла ў сабе шмат талентаў, адным з якіх з’яўляецца  саломапляценне.

Штуршком для пачатку твор-часці стала першая спроба працы з саломай. Яе работы экспануюцца не толькі на шматлікіх мерапрыемствах у клубе вёскі, але і на розных раённых выставах. За іх яна атрымала немалую колькасць грамат і дыпломаў. Многа інкрустацый былі паспяхова прададзены людзям, якія шануюць народную творчасць. Некаторыя шэдэўры робяцца на заказ. «Падрастаючае пакаленне таксама цікавіцца гэтым рамяством, — радуецца Алена Уладзіміраўна.

— Удзельнікі дзіцячага аб’яднання “Фантазёры” Дзе-даўскага сельскага клуба таксама займаліся гэтай тэхнікай. Яны вельмі старанныя: уважліва назіраюць, слухаюць настаўленні, а затым спрабуюць паўтарыць. І ведаеш, у іх добра атрымоўваецца. Пляценнем з саломы зацікаўлены не толькі дзяўчынкі, але і хлопчыкі».

Трэба адзначыць, што, акрамя саломапляцення, Алена Уладзіміраўна вышывае крыжам, робіць аплікацыі з прыроднага матэрыялу, мешкавіны  і жгута; з’яўляецца кіраўніком калектыва мастацкай самадзейнасці “Ручаёк”. На пытанне “якія пачуцці ў вас выклікае ваша справа?”, яна, ні на секунду не задумываючыся, адказала: «Толькі станоўчыя, ніяк інакш. Калі я бачу падзяку гледачоў, становіцца радасна. Падзяка — самае галоўнае для мяне. Значыць праца ўдалася!»

Дзіяна Дудзіч

Фотаздымкі з архіва

А. Радчэні

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.