Ціма, Дзіма – першы клас
Лічаныя дні застаюцца да званка, які пакліча дзятву ў Краіну ведаў.
Гэтай хвіліны з нецярпеннем чакаюць сябры Цімафей Некрашэвіч і Дзмітрый Сулкоўскі. Напрасавана форма, сабраны партфелі, хіба толькі букетаў не стае. Сёлета хлапчукі стануць вучнямі Юркевіцкай сярэдняй школы. Разам з імі за парты сядуць яшчэ два першакласнікі – Мацвей Сулкоўскі і Ігнат Кудравец.
На Жыткаўшчыне 1 верасня галоўнымі героямі лінеек стануць каля 470 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія толькі распачынаюць навучанне.
Святлана Шакалян