Дзякавалі жыткаўчанам у Светлагорску

Дзякавалі жыткаўчанам у Светлагорску Арганізавана, весела прайшоў пераднавагодні кірмаш у горадзе Светлагорску нашай вобласці. Не першы год актыўны ўдзел у гэтым масавым мерапрыемстве прымае калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Рыбгас “Чырвоная Зорка” на чале са сваім кіраўніком Сяргеем Піліпенкам. І на гэты раз вырашчаная імі сажалкавая рыба была, што называецца, нарасхват.


Як і мінулай зімою, падтрымаць сваіх рыбгасаўцаў-землякоў паехаў калектыў Жыткавіцкага гарадскога цэнтра культуры разам з дырэктарам, нязменным энтузіястам Таццянай Яўлаш. І атрымаў там вышэйшую адзнаку. Тры гадзіны доўжылася іхняя канцэртная праграма, якая складалася з 4 частак. Доўга не змаўкалі апладысменты, чуліся воклічы “біс”, “брава” пасля выступленняў народнага гурта “Жытніца”, удзельнікаў эстраднай студыі і цыганскага ансамбля.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.