Парадавала малочная галіна

Найбольш значным дасягненнем прайшоўшага года аграрыі раёна лічаць здабытак у вытворчасці малака. На грамадскіх фермах ад адной каровы надоена па чатыры тысячы кілаграмаў. 2011 – гэта першы год за ўсю гісторыі развіцця грамадскай жывёлагадоўчай галіны, калі працаўнікі ферм змаглі выйсці на такі паказчык. Усяго ў раёне за прайшоўшы год надоена 30600 тон малака, прададзена перапрацоўшчыкам 25,5 тысячы тон прадукцыі.


Бясспрэчным лідарам па вытворчасці малака ўжо каторы год запар з’яўляецца КСУП “Бялёў”. Мясцовыя аператары машыннага даення і сёлета атрымалі важкую прыбаўку па надою, амаль паўтоны ад каровы. Сярэднегадавы надой ад адной каровы па гаспадарцы склаў амаль пяць з паловай тон малака. Прымножылі свае здабыткі ў малочнай вытворчасці і працаўнікі КСУПа “Коленскае”, якія ад кожнай каровы надаілі па чатыры з паловай тоны малака. Вялікая верагоднасць, што чатырохтысячную кілаграмовую планку па надою возьмуць і працаўнікі ААТ “Тураўшчына”.


Бясспрэчна, гэта вынік той мэтанакіраванай працы, што прыкладвалі не адзін год работнікі і спецыялісты гаспадарак для таго, каб фермы працавалі вынікова. У першую чаргу, гэта і па стварэнні кармавой базы, паляпшэнні матэрыяльнай базы ферм, а праз гэта і ўмоў утрымання жывёлы і працы аператараў машыннага даення. Важнай састаўной поспеху з’яўляюцца і ўзросшае майстэрства працаўнікоў ферм.


У новым годзе грамадскі дойны статак раёна пераводзіцца на круглагадовае стойлавае ўтрыманне. Безумоўна, адбудуцца і пэўныя перамены ў арганізацыі ўсёй работы. Але аграрыі раёна ўпэўнены, што ўсё атрымаецца, бо для гэта створана неабходная база. Найперш, назапашана дастатковая колькасць кармоў, каб карміць жывёлу круглы год на стойле.


Дарэчы, сёлета намецілася добрая тэндэнцыя ў рабоце і мясной галіны. У КСУПе “Бялёў” і агракомплексе “Хлупін” аператары па адкорму напрацягу ўсяго года атрымлівалі сярэднясутачныя прывагі больш чым па сямсот грамаў. Гэта дае магчымасць працаваць гаспадаркам без страт і на вытворчасці мяса. Ды і прыклад іншым працаўнікам вёскі, што ў новым годзе варта імкнуцца да яшчэ больш важкіх дасягненняў, каб жывёлагадоўля прыносіла толькі прыбытак, ад якога напрамую залежыць дабрабыт кожнага работніка аграпрамысловага комплексу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.