Адрэагавалі своечасова
На выклік у вёску Найда супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прыбылі аператыўна.
Ужо на месцы вогнеборцы ўбачылі, што знутры гарыць хата, з якой валяць клубы дыму. Непрацуючага гаспадара і яго знаёмага да прыбыцця пажарных выратаваў пенсіянер, які ўгледзяў ўзгаранне першым. Аднаму з пацярпеўшых, які атрымаў апёкі дыхальных шляхоў, спатрэбілася медыцынская дапамога, якую яму аказалі спецыялісты хуткай медыцынскай дапамогі, даставіўшы ў бальніцу. Агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі, і столю ў памяшканні. Як устанавілі спецыялісты, узгаранне адбылося па прычыне неабачлівага курэння.
Загарэлася сядзіба і ў Хільчыцах. Да прыбыцця выратавальнікаў полымя ахапіла дах, а ў хаце мелася вялікая задымленасць. Ніхто з гаспадароў не пацярпеў, а вось іх маёмасці і самому памяшканню нанесены даволі сур’ёзны ўрон. Папярэдняя версія ўзгарання – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрычных сетак і электраабсталявання. Як пазбегнуць такіх надзвычайных сітуацый? Парады спецыялістаў аб гэтым чытайце ў бліжэйшых нумарах “Новага Палесся”. Пры пажары тэлефануйце 101, 112.
Сяргей БЕЛКА