У райваенкамат за прыпіскай
3 студзеня ў райваенкамаце распачынаецца кампанія па прыпісцы юнакоў 1996 года нараджэння да прызыўнога ўчастка. На яе будуць выкліканы прыкладна 270 хлопцаў.
Падчас кампаніі юнакі пройдуць медыцынскі агляд і атрымаюць прыпісныя пасведчанні. Спецыялісты райваенкамата аса-бліва нагадваюць тым юнакам вышэйназванага ўзросту, хто не атрымаў павесткі, такія хлопцы таксама павінны прыбыць у Жыткавіцкі раённы ваенны камісарыят, каб прыпісацца да прызыўнога ўчастка. Гэта трэба зрабіць з 9 па 16 студзеня бягучага года. З сабою патрэбна мець пасведчанне аб нараджэнні, чатыры фотаздымкі памерам 3х4 см, характарыстыку з месца вучобы (работы) і даведку аб саставе сям’і.