Аграрыі раёна павялічылі рэалізацыю малака
За мінулы год у параўнанні з 2019 аграрыі раёна павялічылі рэалізацыю малака на 7,5 працэнта. Прыбаўку забяспечылі чатыры гаспадаркі: акцыянерныя таварыствы “Прыазёрскае-Агра”, “Дзякавічы”, “Тураўшчына” і сялянская гаспадарка М.Р. Шруба. Усяго сельгаспрадпрыемствамі на перапрацоўку прададзена 49818,8 тоны сырадою. З гэтай колькасці прадукцыі практычна кожная трэцяя тона пастаўлена на Тураўскі малочны камбінат з ААТ “Тураўшчына”. Амаль дванаццаць тысяч тон малака адправілі на перапрацоўку з сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба.