У раёне не спыняюцца мерапрыемствы па дэпапуляцыі пагалоўя дзікоў
У раёне не спыняюцца мерапрыемствы па дэпапуляцыі пагалоўя дзікоў. Ужо ў бягучым месяцы новага года ва ўгоддзях лесакарыстальнікаў знішчаны тры жывёліны. Летась паляўнічым удалося знізіць колькасць згаданага насельніка лясных абшараў на 243 асобіны, з іх на тэрыторыях Жыткавіцкага лясгаса – на 69 і філіяла “Ласіны востраў” ААТ “Тураўшчына” – на 174. Прымаемыя захады з’яўляюцца дзейснай прафілактычнай мерай па недапушчэнню ўзнікнення ў рэгіёне такога небяспечнага захворвання, як афрыканская чума свіней. З гэтай жа мэтай спецыялістамі ветэрынарнай службы праводзіцца растлумачальная праца і сярод гаспадароў.