У сельсавеце падвялі вынікі

Нядаўна адбылося пасяджэнне выканкама Чырвоненскага сельскага Савета. Са справаздачай аб выкананні планаў добраўпарадкавання ў населеных пунктах выступіў яго старшыня Леанід Лясько.


Кіраўнік сельвыканкама ў прыватнасці адзначыў, што за апошні час у гэтым плане на тэрыторыі сельсавета было зроблена нямала. У сваёй паўсядзённай рабоце дэпутаты, кіраўнікі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, працоўныя калектывы кіруюцца рашэннямі райвыканкама, распрацаванымі ў сельсавеце мерапрыемствамі да Году роднай зямлі. У прыватнасці, на цэнтральнай плошчы пасёлка Чырвонае пасаджаны каштаны, абрэзаны вершаліны таполяў, наведзены парадак на могілках у вёсках Сяменча і Ляхавічы. На тэрыторыі Савета больш шырокую “прапіску” набываюць кветнікі, малыя архітэктурныя формы. Як адзначалася на выканкаме, значны ўклад у гэтую высакародную справу ўносяць кіраўнікі, спецыялісты, радавыя працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”, унітарнага прадпрыемства “Рытм-Будсервіс”, мясцовыя школы, установы культуры, медперсанал урачэбнай амбулаторыі. Разам з тым абгрунтаванай крытыцы былі падвергнуты кіруючыя кадры ДЭУ-111, БМУ-8.


На выканкаме Савета былі таксама разгледжаны заявы людзей, прыняты рашэнні па пытаннях паўсядзённага жыцця. У яго рабоце прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Быстрэнка.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.