Стала вядомая наша дзясятка лепшых спартсменаў мінулага года
Стала вядомая наша дзясятка лепшых спартсменаў мінулага года. Узначаліў рэйтынг са 160 ачкамі Сяргей Краўчэня, які стаў чэмпіёнам Беларусі ў бегу на 10000 метраў. Другую пазіцыю займае Яўген Брыгі, кідальнік молата і дыска з Жыткавічаў набраў 100 ачкоў за паспяховы ўдзел у чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў. Паказчыкі атлетаў-аматараў, што ўдзельнічалі ў спаборніцтвах раённага маштабу, – ад 28 да 15 ачкоў. Месцы размеркаваліся наступным чынам: Юлія Аліферовіч (райгаз), Вольга Некрашэвіч, Юрый Доваль, (ДЮСШ), Аляксандр Саўчыц, Яўген Шут (райгаз), Віталь Ханеня (гімназія), Іван Савасценя (райгаз), Ганна Міхеенка (райвыканкам).