Да вытворчасці бярозавіку рыхтуюцца на філіяле “Тураўскі кансервавы камбінат”
Да вытворчасці бярозавіку рыхтуюцца на філіяле “Тураўскі кансервавы камбінат” акцыянернага таварыства “Тураўшчына”. Сёлета працаўнікі прадпрыемства запланавалі перапрацаваць сто тон гаёвага дарунку і выдаць 200 тысяч умоўных слоікаў прадукцыі. У першым квартале канвеер камбіната таксама не прастойваў. Тут займаліся вырабам працёртых яблыкаў, якіх выпусцілі сорак чатыры тысячы слоікаў. Магутнасці загружалі ўласнай сыравінай, якой выкарысталі амаль дваццаць дзве тоны.