Трымаў справаздачу сельсавет

Сустрэчы з насельніцтвам у гэтыя дні праводзіць кіраўніцтва Ленінскага сельсавета. Нядаўна такія сумесныя сходы адбыліся ў вёсках Грычынавічы і Палосцевічы.


Перад жыхарамі гэтых населеных пунктаў выступіў са справаздачай аб рабоце вясковай улады за мінулы год старшыня сельвыканкама Васіль Нямчэня. Ён расказаў аб дзейнасці па навядзенні парадку ў вёсках, забеспячэнні бяспекі грамадзян, іх абслугоўвання. Адзначалася, што зроблена мясцовай уладай па ўсіх кірунках нямала. Адказаў Васіль Канстанцінавіч і на пытанні грамадзян, якія сабраліся на сход. Найперш іх хвалявалі праблемы па адлову бадзяжных сабак, па расчыстцы дарог і вуліц ад снегу. На сходах вяскоўцы абралі давераных асоб сельвыканкама ў сваіх населеных пунктах.


А потым для жыхароў быў дадзены сіламі творчых калектываў “Сябрына” і “Світанак” Ленінскага МЦК канцэрт. Гледачы прынялі актыўны ўдзел у прапанаванай праграме, таму вярталіся са схода з добрым настроем. У хуткім часе такія справаздачы сельвыканкама з канцэртамі пройдуць і ў іншых вёсках Ленінскага савета, якіх на яго тэрыторыі налічваецца адзінаццаць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.