Сустрэча з банкаўскімі работнікамі
Інфармацыйная група райвыканкама, якой кіруе намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Таболіч, напрыканцы мінулага тыдня сустрэлася з работнікамі Жыткавіцкага цэнтра банкаўскіх паслуг №311 адкрытага акцыянернага таварыства “АСБ Беларусбанк”.
У сваім выступленні перад прысутнымі Сяргей Сцяпанавіч расказаў аб выкананні нашым раёнам прагнозных паказчыкаў 2011 года і планах на наступіўшы 2012 год.
З цікавасцю былі заслуханы таксама выступленні намесніка начальніка падатковай інспекцыі Ірыны Самайловіч і дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг №311 ААТ “АСБ Беларусбанк” Тамары Катовіч.