У раёне актыўна рыхтуюцца да чарговай адказнай сельгаскампаніі
Усё бліжэй той час, калі на грамадскія сенажаці аграрыі масава выведуць тэхніку, каб прыступіць да ўборкі траў першым укосам. У раёне актыўна рыхтуюцца да чарговай адказнай сельгаскампаніі. Як паведамілі спецыялісты райсельгасхарчу, на 24 мая тэхнічная гатоўнасць кормаздабываючай тэхнікі ў гаспадарках рэгіёна вагаецца ад сямідзесяці да васьмідзесяці працэнтаў у залежнасці ад відаў машын і агрэгатаў. Больш за сярэдняраённы ўзровень падрыхтаванасці да “зялёнага жніва” назіраецца ў акцыянерных таварыствах “Прыазёрскае-Агра”, “Тураўшчына” і камунальным сельгаспрадпрыемстве “Бялёў”.