Да ўборкі траў другім укосам прыступілі гаспадаркі раёна
Пачалі гэтую справу ў КСУПах “Коленскае”, “Чырвоны Бор”, ААТ “Людзяневічы” і РСУП “Ляскавічы”. Аграрыям скасіць атаву патрабуецца на амаль трынаццаці тысячах гектараў. Гэта дазволіць значна павялічыць запасы фуражу для грамадскага статка. У прыватнасці, у сіласныя траншэі закладзена ўжо 57 тысяч тон сенажу, што складае 89 працэнтаў да задання.