Працаўнікі КСУПа “Коленскае” справіліся з заданнем па продажу зерня краіне.
Працаўнікі КСУПа “Коленскае” паспяхова справіліся з заданнем па продажу зерня новага ўраджаю краіне. Са згаданай гаспадаркі на хлебную базу дастаўлена 330 тон збажыны. Вядуць адгрузку хлеба ў грамадскія засекі і аграрыі акцыянернага таварыства “Людзяневічы”, якія выканалі план на сямнаццаць працэнтаў. Усяго аграрыям Жыткаўшчыны, каб поўнасцю разлічыцца з дзяржавай, неабходна будзе завезці на элеватар 3698 тон збожжа.