Істотную тэхнічную дапамогу атрымалі працаўнікі АКТ “Людзяневічы”
Падчас бягучага жніва істотную тэхнічную дапамогу атрымалі працаўнікі акцыянернага таварыства “Людзяневічы” ад калег-аграрыяў з суседніх сельгаспрадпрыемстваў. Механізатары з КСУПаў “Чырвоны Бор”, “Коленскае” і ААТ “Жыткавічыхімсервіс” пасля завяршэння ўборкі на сваіх палетках у гэтыя дні вядуць абмалот каласавых на людзяневіцкай ніве. Дзевяць камбайнаў і шэсць аўтамабіляў, якія прыбылі на помач, дазволілі значна павысіць тэмпы работы на мясцовых палях. У цэлым па раёну абмалот каласавых праведзены на 6247 гектарах (59 працэнтаў ад агульнай плошчы). Сабрана 13119 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 21 цэнтнер. Самы высокі гэты паказчык у ААТ “Тураўшчына”, дзе на круг выходзіць па 45 цэнтнераў.