«Тураўшчына» прымае актыўны ўдзел у восеньскіх кірмашах

Акцыянернае таварыства «Тураўшчына» прымае актыўны ўдзел у восеньскіх кірмашах. Прычым не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі.

Штотыдзень па дзве-тры машыны, гружаныя прадукцыяй уласнай вытворчасці, накіроўваюцца з сельгаспрадпрыемства  ў розныя гарады краіны. Якасць тураўскіх тавараў, а гэта садавіна, агародніна, бульба,  кансервы, ужо паспелі ацаніць  жыхары Мінска, Гомеля, Мазыра, Светлагорска, Слуцка, Століна і, зразумела, Жыткавічаў. Гаспадарка ў райцэнтры пастаянны ўдзельнік кірмашоў. Па словах начальніка аддзела збыту ААТ Аляксандра Буцэнкі, прапанаваны спажыўцам асартымент карыстаецца попытам, а транспарт пасля гандлю вяртаецца пустым, таму рэалізацыю спыняць не збіраюцца.

Дбаюць у сельгаспрадпрыемстве і пра тое, каб і свае працаўнікі змаглі зрабіць запасы на зіму. Кожны дзень аўтамабіль з шырокім наборам прадукцыі аб’язджае структурныя падраздзяленні таварыства і вяскоўцы з яго ў лік заробку могуць набраць неабходнага тавару. Такая форма продажу дазваляе не толькі зручна задаволіць попыт, але і прыносіць нядрэнную выручку ў агульную касу.

Сяргей Белка

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.