Летась у гаспадарках раёна атрымалі 12217 цялят
Летась у гаспадарках раёна атрымалі 12217 цялят буйной рагатай жывёлы, што на 1256 болей як у папярэдні год. Даволі плённа ў гэтым плане спрацавалі ў акцыянерным таварыстве «Дзякавічы», дзе колькасць ацёлаў павялічылася на 719 галоў. Таксама добрыя паказчыкі ў згаданай рабоце забяспечылі ў ААТ «Прыазёрскае-Агра», КСУПах «Коленскае» і «Бялёў». У дзвюх сельгасарганізацыях: ААТ «Людзяневічы» і КСУП «Чырвоны Бор» дапушчана зніжэнне прыплоду.