Жыткаўчане актыўна прымаюць удзел у рэспубліканскім рэферэндуме
Сяргей АЛІСЕЙКА, вёска Марохарава:
— Прагаласаваў датэрмінова, бо ў нядзелю буду працаваць. Лічу правільным, што такое важнае і лёсавызначальнае рашэнне прыняць даверана ўсяму беларускаму народу. І кожны павінен скарыстацца сваім грамадзянскім правам. На нашым участку створаны выдатныя ўмовы для галасавання.