У трох сельгаспрадпрыемствах раёна механізатары прыступілі да ворыва
У трох сельгаспрадпрыемствах раёна механізатары прыступілі да ворыва. Гэтую работу вядуць у акцыянерных таварыствах “Тураўшчына”, “Людзяневічы” і КСУПе “Бялёў”. З пачатку кампаніі мясцовыя земляробы ўжо перааралі 332 гектары палёў, што складае чатыры працэнты да планавага задання. Усяго за бягучую вясну аграрыі рэгіёна павінны ўзараць 7627 гектараў сельгасугоддзяў. У першых дзвюх гаспадарках на палетках праводзяць і закрыццё вільгаці. Агратэхнічны прыём выкананы на 224 гектарах з 9708 запланаваных.