У Жыткавіцкай школе мастацтваў прайшоў Дзень прызыўніка
У Жыткавіцкай школе мастацтваў імя Уладзіміра Будніка ўрачыста прайшоў Дзень прызыўніка. Падчас мерапрыемства ў адрас трох с паловай дзясяткаў будучых абаронцаў Айчыны прагучала нямала цёплых наказаў ад прадстаўнікоў улады, грамадскасці і працоўных калектываў. Ваенны камісар райваенкамата Алег Брэеў навабранцам уручыў павесткі на вайсковую службу. Атрымалі юнакі і песенныя падарункі ад выкладчыкаў і выхаванцаў навучальнай установы.