Добра ідуць справы з вытворчасцю малака ў раёне
У параўнанні з пяццю месяцамі мінулага года за сёлетні такі ж час значна павысілася прадуктыўнасць дойнага статка ў акцыянерным таварыстве “Дзякавічы”. За азначаны перыяд ад адной каровы ў сельгаспрадпрыемстве надаілі 4070 кілаграмаў малака з прыбаўкай да леташняга 2334 кілаграмы. Нядрэнна складваюцца справы з вытворчасцю малака ў цэлым і па раёну. Валавы надой на грамадскіх фермах склаў 26257,2 тоны (118 працэнтаў росту), а надой на карову – 2429 кілаграмаў з плюсам 249 літраў.