Спецыялісты райветстанцыі рабяць паўторную прышчэпку ад хваробы Ньюкасла

Пасля красавіцкай вакцынацыі курэй ад хваробы Ньюкасла прайшло тры месяцы. Нашага чытача цікавіць, ці будуць спецыялісты райветстанцыі рабіць паўторную прышчэпку ад небяспечнага захворвання. Каб атрымаць патрэбную інфармацыю, карэспандэнты раёнкі звярнуліся да спецыялістаў згаданай установы.

Намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача Ганна Леўкавец патлумачыла, што паўторнае прафілактычнае мерапрыемства хатняй птушкі плануецца. Зараз завозіцца вакцына. Для таго, каб яе атрымаць, гаспадары павінны папярэдне паведаміць ветэрынарам аб сваім жаданні прышчапіць пярнатых на ўласных падворках. Жыткаўчанам запісацца можна па тэлефоне 53940. З панядзелка па пятніцу з 8.30 да 17.30 (абед з12.30 да 13.30) , а таксама па суботах – з 8.30 да 15.45 ( абед з 12.30 да 12.50). Жыхарам Турава варта звяртацца ў Тураўскую ўчастковую лячэбніцу, або патэлефанаваць туды па нумару:  75-231 з панядзелка па пятніцу ва ўказаны вышэй час. Тым жа, хто трымае гаспадарку ў вёсцы, на імунізацыю птушкі патрэбна папярэдне запісвацца ў сельвыканкамах.

Да вакцынацыі неабходна падрыхтавацца. З вечара не даваць курам ваду, каб у пярнатых узнікла смага, паколькі іх прывіваюць шляхам выпайвання.  Для гэтага прэпарат разводзяць у невялікай колькасці вады пакаёвай тэмпературы (40мл на галаву), каб птушкі за гадзіну-паўтары яе выпілі.  Вакцыну патрэбна скарыстаць на працягу гадзіны, а праз 120 хвілін пасля імунізацыі можна пераводзіць гадаванцаў на звычайны рацыён.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.