Гаспадаркі Жыткавіцкага раёна пачалі абмалот рапсу
У акцыянерным таварыстве «Тураўшчына» гэтую культуру на 19 ліпеня ўбралі на 84 гектарах. Кожны з іх парадаваў добрым ўраджаем – 43,8 цэнтнерамі. Са згаданай плошчы мясцовыя механізатары сабралі 368 тон алейнага насення. Усяго ў раёне патрабуецца ўбраць 670 гектараў рапсу.