Востры сігнал у рэдакцыю паступіў ад жыхароў аграгарадка Сяменча

Хаця напачатку, перад тым, як выказаць уласныя нараканні на работу камунальшчыкаў, падзяліліся добрай весткай. Работнікі згаданай службы праклалі ў іх паселішчы новы вадаправод. А вось з тратуарнай дарожкай схібілі. Па прычыне адсутнасці ў прадпрыемства спецыялізаванай тэхнікі атрымалася яна няроўнай, не агароджанай бардзюрамі. Праўда, такі неабходны элемент не прадугледжаны праектам. Таму і абураюцца людзі, што не па-гаспадарску скарысталіся дзяржаўнымі грашыма, лепей бы ўжо трава расла. У заяўнікаў з аграгарадка адзінае пытанне да адказных службовапасадоўцаў, можа з’явіцца магчымасць, каб аб’ект прывесці  да належнага стану?

Сяргей Белка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.