Будзе грэцкая каша

611 тон грэчкі атрымалі сёлета аграрыі раёна. У гэтым годзе плошчы пад яе павялічылі ўдвая, яны складаюць 612 гектараў.

Найбольшы клін грэчкі вырошчваецца ў сельгаспрадпрыемствах “Марохараўскае” і “Людзяневічы” – па 150 гектараў і ў КСУП “Дзякавічы”, дзе пад ёй занята 180 гектараў. 15 цэнтнераў зерня на круг атрымалі ў ў ААТ “Тураўшчына”, 10,9 ц/г — у КСУП «Людзяневічы».
Грэчка – даволі перспектыўная культура і прыбытковая. Як паведамілі ў райсельгасхарчы, гаспадаркі рэалізуюць яе па кошце да 3 мільёнаў рублёў за тону, што супаставіма з пшаніцай, а затрат яна патрабуе меншых, чым тыя ж зерневыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.