Гаспадаркі Жыткавицкага раёна вядуць продаж зерня ў лік дзяржзаказу
Аграрыямі на элеватар пастаўлена ўжо амаль дзевяцьсот тон збажыны, што складае 26 працэнтаў да планавага задання. Даволі актыўна выконваюць галоўную хлебаробскую запаведзь працаўнікі камунальных сельгаспрадпрыемстваў «Бялёў», «Коленскае» і акцыянерных таварыстваў «Дзякавічы» і «Прыазёрскае-Агра», якія поўнасцю разлічыліся з дзяржавай. Што тычыцца спраў на палетках, то каласавыя на Жыткаўшчыне ўбраны на 8415 гектарах. Пры сярэдняй ураджайнасці 28,9 цэнтнера на круг намалочана 24347 тон зерня.