«Стартуе» новая пляцоўка
Згодна з дзяржаўнай праграмай развіцця футбола ў нашай краіне і праекта “Родная старонка – дзецям” у Жыткавічах да Дня горада плануецца ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыць пляцоўку для міні-футбола са штучным пакрыццём па вуліцы Кацубінскага.
У абсталяванні гэтай новай спартыўнай пляцоўкі, якая, несумненна, толькі дабавіць колькасць аматараў футбола ў нашым райцэнтры, актыўны ўдзел прымалі шматлікія арганізацыі і прадпрыемствы Жыткаўшчыны. Усе работы тут па патрэбнай тэхналогіі былі праведзены на працягу 2 месяцаў. Ільвіная доля фінансавых сродкаў – звыш 50 мільёнаў рублёў – пайшла для патрэб пляцоўкі ад праведзеных у нашым раёне суботнікаў.