У КСУПе «Бялёў» пачалі вырошчваць азімы ячмень
Культурай засеялі 108 гектараў. Паспяхова правялі сяўбу і іншых азімых зерневых культур, якія ў гаспадарцы занялі 902 гектары. У закладку падмурка будучага ўраджаю значны ўклад унеслі механізатары Аляксандр Брынявец, Генадзь Галавач, Фёдар Струк і Максім Савіч.