На роднай зямлі ўсёй сям’ёй

У аддзяленні «Хлупін» РСУП «Агра-Ляскавічы» дзве жывёлагадоўчыя фермы. На кожнай з іх утрымліваецца па шэсцьсот быкоў. Мясцовыя жывёлаводы імкнуцца, каб іх гадаванцы належна прыбаўлялі ў вазе.

З пачатку года ў структурным падраздзяленні валавых прываг дабіліся ў памеры 1359 цэнтнераў.  На вытворчых аб’ектах сельгаспрадпрыемства працуюць адказныя работнікі. Напрыклад, хлупінскую ферму ўжо доўгія гады ўзначальвае Святлана Точка. Яна падтрымлівае не толькі дысцыпліну ў калектыве, але і пільна сочыць за выкананнем тэхналагічных працэсаў.  Таму і пануе на ферме парадак ва ўсім, а жывёла своечасова накормлена і напоена.

Надзейнымі памочнікамі ў Святланы Міхайлаўны не адзін год з’яўляюцца яе дзве сястры Алена і Наталля і Ніна Масла, якія шчыруюць даглядчыкамі і непасрэдна здабываюць патрэбныя паказчыкі. Асабліва хваляць калегі Наталлю Міхайлаўну за яе ўвішнасць і спрактыкаванасць. Па яе групе сярэднесутачныя прывагі не апускаюцца ніжэй за сямсот грамаў. Жанчыны ўраджэнцы гэтых мясцін. Выхоўваліся ў сям’і калгаснікаў, таму і нядзіўна, што звязалі ўласны лёс з сельскай гаспадаркай. Так бы мовіць, пайшлі па матчынай дарозе, якая доўгі час працавала даяркай. А брат Сяргей прысвяціў жыццё бацькоўскай справе, стаў трактарыстам.

Вось так сям’я Пашукоў, дзявочае прозвішча сясцёр-жывёлаводаў, імкнецца ўласным стараннем развіваць малую радзіму.

Сяргей БЕЛКА

Фота Віктара Драчова

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.