ПАРАДАК У ВЁСКАХ
Галоўным пытаннем, якое было разгледжана на апошнім пасяджэнні Мілевіцкага сельвыканкама, стала работа па зносу старых пустуючых дамоў. Адзначалася, што ў гэтым накірунку яшчэ патрэбна нямала папрацаваць.
І гэта так. Нягледзячы на тое, што за два апошнія гады ў населеных пунктах сельсавета знесена 28 старых дамоў і многія пустуючыя дамы набылі сваіх уладальнікаў, яшчэ застаецца да зносу 25 будынкаў. Таксама выканкамам праводзіцца работа па добраўпарадкаванню населеных пунктаў.
С. МІКАЛАЕЎ.