Першыя мільёны

Больш за паўтара мільёна ўмоўных слоікаў з асноўнай прадукцыяй ( кансерваваным гарохам) сышлі з канвеера адкрытага акцыянернага таварыства “Тураў”.


Штодня на прадпрыемстве вырабляецца больш за паўтары сотні тысяч умоўных слоікаў гэтай прадукцыі. Што сведчыць аб добрай падрыхтоўцы на прадпрыемстве да сезону вытворчасці кансерваванага гароху. Ды і з сыравінай таксама не назіраецца збояў. Ураджайнасць гароху ў раёне складае 38,5 цэнтнера з гектара. А ў такіх гаспадарках як “Агра-Прыпяць” і “Запясочча” яна дасягае пяцідзесяці цэнтнераў і болей.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.