Справа майстрам ганарыцца

Такі указальнік з назвай вёскі – сам па сабе твор мастацтва і ўжо сапраўды не знойдзецца ні ў адным мястэчку Беларусі. Належыць аўтарства мясцоваму жыхару Аляксандру Зера.

Яго рукамі шмат чаго з палена трансфармавалася ў «бурацін». Больш за тое, даўно выплюхнулася за межы Беразіны, цешачы і ўслаўляючы Жыткаўшчыну. Вось разьбяр па дрэве летась заваяваў першае месца ў абласных спаборніцтвах майстроў. Работа накіравалася на рэспубліканскі этап. А перад гэтым яго сасновыя бабка з дзядком, які грае на гармоніку, абышлі ўсіх канкурэнтаў у Ляскавічах на «Клічы Палесся». Дарэчы, яна здаецца з філасофскім акцэнтам – у ног вясёлай пары гадзіннiк, адлічваючы час, быццам застылі ў ім.

Сёння майстар працуе над новым творчым праектам у рамках рэспубліканскай акцыі «Мой талент – на карысць Радзімы». І, вядома ж, зусім невыпадкова наносіць  на пано памерам 50х50 сантыметраў барэльеф Кірылы Тураўскага. Матэрыялам для будучага эксклюзіва служыць ліпа. Ёсць у нашага майстра і мара, што набывае рэальныя абрысы. Разам з аднадумцамі ён плануе ўстанавіць у Беразіне каля клуба помнік воінам і партызанам вёскі, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Манумент будзе прыкладна такі, як у ваенным гарадку ракетчыкам. Гэта значыць – пліты і невялікі помнік.

Дарэчы, паклонны крыж пры ўездзе ў паселішча, якое пакідаем з цёплым пачуццём, – таксама справа рук нашага майстра. Бо без духоўнасці творчасці не бывае.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.