Запрашаем на фестываль народнага гумару «Аўцюкі»!
Пра тое, што смех працягвае жыццё, у нашай краіне лепш за ўсіх ведаюць жыхары Калінкавіцкага раёна. Менавіта тут праходзіць рэспубліканскі ўсебеларускі фестываль народнага гумару «Аўцюкі».
Першы фестываль прайшоў у 1995 годзе. У гэтым годзе , 28-29 ліпеня, фестываль зноў збірае сяброў. Яго ўдзельнікі – гумарысты з усіх куткоў нашай краіны.
Калінкавіцкая зямля гасцінна прыме дэлегацыі з усіх абласцей Беларусі. Самыя яскравыя, новыя эксклюзіўныя мерапрыемствы святочнай праграмы – для шматлікіх удзельнікаў фестывалю і яго гасцей.
Як гавораць у Аўцюках: «Каб жыць добра і весела, трэба весела жыць і добра!».
Сустрэнемся ў г. Калінкавічы, на XI рэспубліканскім ўсебеларускім фестывалі народнага гумару «Аўтюкі»!