У новы офіс
У хуткім часе адміністрацыя раённага вузла электрычнай сувязі зменіць сваю прапіску.
Яе службовыя кабінеты размесцяцца ў будынку вузла паштовай сувязі на трэцім паверсе. Тут ужо праведзены капітальны рамонт: заменены дзверы і вокны, вялікая зала пераабсталявана пад службовыя кабінеты, пракладзены інжынерныя сеткі — водаправод, каналізацыя, выкананы іншыя работы. На гэтыя мэты выдаткавана каля трохсот мільёнаў рублёў. Наваселле сувязісты справяць, як толькі будзе завезена новая мэбля, пастаўкай якой і займаюцца зараз.
С. МІКАЛАЕЎ.