Моладзь на жніве

З пачаткам жніва на збожжавых палетках разгарнулася працоўнае спаборніцтва сярод маладзёжных камбайнавых экіпажаў і вадзіцеляў.


Сёлета ў ім бяруць удзел 4 камбайнавыя экіпажы: Вадзім Макарэвіч і Іван Курбан (КСУП “Марохараўскі”), Віталь Ханеня і Сяргей Ахоценка (КСУП “Людзяневічы”), Аляксей Кошман і Іван Кошман (КСУП “Агра-Прыпяць”), Дзмітрый Макарэвіч і Андрэй Макарэвіч ( КСУП “Чырвоны Бор”).


На адвозцы зерня ў працоўным спаборніцтве пакажуць сваё майстэрства вадзіцелі Дзмітрый Туравец (КСУП “Коленскае”), Мікалай Мартынюк з гэтай жа гаспадаркі і Віталь Акунец (КСУП “Чырвоны Бор”).


Вопыт мінулых гадоў паказвае, што сярод маладых саперніцтва вельмі моцнае. У райкаме БРСМ спадзяюцца, што і сёлета яно будзе такім жа, і маладыя хлебаробы даб’юцца на жніве важкіх намалотаў і рэйсаў.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.