Атрады паедуць у Падмаскоўе
Два студэнцкія сельгасатрады будуць сфарміраваны ў раёне з навучэнцаў ДПТВ-182 у гэтым годзе.
У іх склад увойдзе прыкладна 100 чалавек. Традыцыйна яны адправяцца на ўборку ўраджаю ў Падмаскоўе. Першы атрад выедзе на сельгасработы ў Расію ўжо ў канцы жніўня, другі — у пачатку верасня. Для членаў атрадаў гэта добрая магчымасць падзарабіць, а таксама набрацца новых уражанняў і адпачыць. Дарэчы, у накладзе не застанецца і навучальная ўстанова. Гаспадаркі, дзе будуць працаваць яе выхаванцы, за іх работу пэўную суму пералічаць на развіццё вучылішча.
С. МІКАЛАЕЎ.