Сітуацыя з захворваемасцю на грып застаецца на Жыткаўшчыне спакойнай
Сітуацыя з захворваемасцю на грып застаецца на Жыткаўшчыне спакойнай, паведамілі ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
На працягу двух апошніх тыдняў назіраецца нават зніжэнне ўзроўню вострых рэспіраторна-вірусных інфекцый. Нагадаем, што сёлета супраць грыпу прайшлі вакцынацыю больш за 30 працэнтаў насельніцтва раёна, што стварае надзейны заслон хваробе. Тым не менш, эпідэмічнае становішча трымаецца на штотыднёвым кантролі адпаведных службаў.
Святлана ШАКАЛЯН.