Жніво набліжаецца да экватара

Па стану на 5 жніўня зерневыя і зернебабовыя ў раёне абмалочаны на 41% плошчаў. Намалочана 12775 тон збожжа пры ўраджайнасці 30,1 цэнтнера.


Лідарам па ўраджайнасці ў раёне на вышэйадзначаную дату з’яўляецца сялянская гаспадарка М.Р. Шруба. Тут з кожнага гектара атрымліваюць па 53,3 цэнтнера зерня. Больш за 51 цэнтнер намалочваюць збожжа ў аддзялені “Азяраны” КСУПа “Агра-Прыпяць”. Па гэтай гаспадарцы сярэдняя ўраджайнасць складае 44,9 цэнтнера з гектара.


Вядуць гаспадаркі і ўборку саломы. Яе запрасавана 3067 тон з 1576 гектараў.


Нягледзячы на жніво ў сельгаспрадпрыемствах не спыняецца і корманарыхтоўка. На вышэйадзначаную дату на зімоўку статка назапашана 12105 тон сена (49 працэнтаў да задання), 17625 тон сенажу (71 працэнт), 41163 тоны сіласу (36 працэнтаў). На адну ўмоўную галаву без прыватнага сектара назапашана 10,2 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў.


Падрыхтавана па матэрыялах райсельгасхарчу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.