Куды паклічуць школьныя званкі
Ужо не так і шмат часу засталося да таго дня, калі рабят паклічуць на заняткі школьныя званкі. Асабліва радасным першае верасня будзе для дзяцей з Верасніцы. З гэтага навучальнага года яны пачнуць займацца ў сваёй школе, якая значна аднавілася пасля капітальнага рамонту.
На жаль, не ўсім школьнікам раёна давядзецца сесці за парты ў родных школах. Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, назаўсёды прыпыніла сваю дзейнасць навучальная ўстанова ў вёсцы Вятчын. Яе выхаванцаў у верасні прымуць у школах бліжэйшых населеных пунктаў. Выхаванцы Хільчыцкай школы пачнуць навучальны год у Рычоўскай установе адукацыі. Памяняюць прапіску і дзеці з Ленінскага дзіцячага садзіка. Са свайго будынка іх перавядуць у мясцовую школу. Тут усё робіцца, каб прыняць самых маленькіх выхаванцаў.
Увогуле, спецыялістамі сістэмы адукацыі раёна зараз вядзецца вялікая работа па ўсіх напрамках, каб у новым навучальным годзе для рабят былі створаны добрыя ўмовы для вучобы і адпачынку.
С. МІКАЛАЕЎ.