Галоўнае – парадак
Добраўпарадкаванню горада Турава надае асноўную ўвагу кіраўніцтва гарсавета.
І праца ў гэтым накірунку не стаіць на месцы. Праведзена грэйдзіраванне вуліц, на галоўнай з іх кладзецца пешаходная дарожка. Вядзецца і барацьба з пустазеллем. Па словах старшыні гарсавета Ігара Міцюрыча, вось толькі б насельніцтва актыўней падтрымлівала ўсе гэтыя добрыя пачынанні і менш разводзіла антысанітарыі. Хочацца верыць, што гэты заклік кіраўніка мясцовай улады будзе з паразуменнем успрыняты жыхарамі Турава. І сумеснымі намаганнямі яны шмат зробяць для яго добраўпарадкавання. Тым больш што ў хуткім часе гарадской уладзе і населенаму пункту прыйдзецца трымаць сур’ёзны экзамен — на базе гарсавета пройдзе важнае раённае мерапрыемства — Дзень Савета.
С. МІКАЛАЕЎ.