Мікалай Рай амаль дваццаць гадоў шчыруе жывёлаводам

Ён як ніхто іншы ведае пра ўсе асаблівасці вырошчвання цялятаў ад моманту іх нараджэння да трох месяцаў.

– За малымі трэба даглядаць правільна, ведаць, як напаіць, абавязкова, якая тэмпература малака. Самі яны павінны ляжаць на сухой падсцілцы, чысценькія, дагледжаныя. Працы, як бачыце, нямала, – распавядае Мікалай Адамавіч.

На гэты вытворчы ўчастак і патрэбен быў менавіта такі даглядчык: з багатым вопытам, пачуццём адказнасці, веданнем справы.

Свой працоўны дзень ён пачынае ў шэсць гадзін раніцы. Як заўжды, спачатку пералічвае жывёлу, звяртае ўвагу на яе стан. А затым усё ідзе сваёй чаргой: выпайка малаком, падкормка камбікормам для малых цялят «КР-1», уборка загонаў – усё гэта паўтараецца тры разы на дзень.

Прадуктыўнасць будучай высокаўдойнай каровы закладваецца з першых месяцаў нараджэння, залежыць не толькі ад селекцыі, але і ад умоў утрымання і кармлення цяляці. Калі яно не атрымлівае дастатковую колькасць корму і мікраэлементаў, хуткага прыбаўлення ў вазе ад яго чакаць ня варта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.